Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
09 ліпеня 2020, 12:56

ЧЕ-2020 па сучасным пяцібор'і ў Венгрыі адменены

9 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Чэмпіянат Еўропы па сучасным пяцібор'і, які 17-21 верасня павінен быў прайсці ў Секешфехервары (Венгрыя), адменены з-за абмежаванняў у сувязі з пандэміяй каранавіруса, паведамляе ТАСС.

Такім чынам, наступнае кантынентальнае першынство ў гэтым відзе спорту прыме ў 2021 годзе Ніжні Ноўгарад. Спаборніцтвы плануецца правесці з 23 ліпеня па 8 жніўня. У іх рамках пройдзе і перанесены выбарны кангрэс Еўрапейскай канфедэрацыі сучаснага пяцібор'я, якую з 2012 года ўзначальвае алімпійскі чэмпіён Дзмітрый Сваткоўскі з Расіі. Да гэтага моманту ён прадоўжыць выконваць свае абавязкі.

Еўрапейскія кантынентальныя першынствы па сучасным пяцібор'і сярод мужчын і жанчын да 1999 года ўключна праводзіліся паасобна. У 2017 годзе турнір праходзіў у Мінску. За суверэнную гісторыю краіны беларускія рыцары пяці якасцей заваявалі на чэмпіянатах Еўропы 25 (4-9-12) узнагарод рознай вартасці.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі