ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Нядзеля, 1 кастрычніка 2023
Мінск Суцэльная воблачнасць +10°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
19 красавіка 2023, 13:45

Чатыры прадстаўнікі Беларусі ўвайшлі ў старт-ліст адкрытага чэмпіянату Францыі па тэнісе

Фота з архіва
Фота з архіва

19 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Арганізатары другога ў сезоне тэніснага турніру серыі "Вялікага шлема" - адкрытага чэмпіянату Францыі апублікавалі папярэднія спісы ўдзельнікаў адзіночнага разраду. Сярод іх чатыры прадстаўнікі Беларусі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У старт-ліст жаночых спаборніцтваў увайшлі беларускія тэнісісткі Арына Сабаленка (2-і нумар сусветнага рэйтынгу), якая ў пачатку бягучага года выйграла першы ў сезоне турнір "Вялікага шлема" - адкрыты чэмпіянат Аўстраліі ў Мельбурне, а таксама экс-першая ракетка планеты Вікторыя Азаранка (16) і Аляксандра Сасновіч (48). У мужчынскім турніры згуляе Ілья Івашка (61).

Адкрыты чэмпіянат Францыі пройдзе на адкрытых грунтавых кортах "Ралан Гарос" у Парыжы з 28 мая па 11 чэрвеня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі