Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
13 сакавіка 2020, 19:56

Чатыры медалі выйгралі беларускія канькабежцы на студэнцкім ЧС у Амстэрдаме

13 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Чатыры медалі выйгралі беларускія канькабежцы на чэмпіянаце свету сярод студэнтаў, які завяршыўся ў Амстэрдаме (Нідэрланды), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Найбольш удала планетарны форум склаўся для Ігната Галавацюка: беларус выйграў два сярэбраныя медалі ў стартах на 500 м і 1000 м. У абодвух відах праграмы перамогу святкаваў Ямата Мацуі, а бронзавыя медалі дасталіся яго суайчынніку Ватару Марысігу.

У забегах на 1500 м у мужчын бронзавую ўзнагароду выйграў яшчэ адзін беларус Віктар Рудэнка. Ён прапусціў наперад паляка Марціна Бацянека, які выйграў золата, і сярэбранага прызёра з Расіі Аляксандра Падольскага.

Не засталіся ў Амстэрдаме без медалёў і прадстаўніцы жаночай зборнай. У камандным праследаванні бронзу выйгралі Ганна Кавалёва, Ганна Ніфантава і Яўгенія Вараб'ёва. Паперадзе беларусак фінішавалі дружыны Нідэрландаў і Польшчы.

Заключны дзень студэнцкага сусветнага форуму быў адменены ў сувязі з пандэміяй каранавіруса. Нідэрланды сталі чарговай еўрапейскай краінай, якая забараніла масавыя мерапрыемствы з колькасцю ўдзельнікаў большай за 100.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі