Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
26 снежня 2019, 16:30

Чатыры беларускія хакеісты згуляюць у Матчы зорак КХЛ

26 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь на Матчы зорак КХЛ будзе прадстаўлена рэкорднай колькасцю хакеістаў, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на афіцыйны сайт Федэрацыі хакея Беларусі.

Акрамя Ільі Шынкевіча, Крысціяна Хенкеля і Вячаслава Грэцкага ў Маскву адправіцца абаронца "Трактара" Нік Бэйлен, якога выбрала ліга. Гэта рэкордная колькасць прадстаўнікоў Беларусі, якія адначасова прымаюць удзел у Матчы зорак КХЛ.

Таксама стала вядома, што на Матчы зорак экс-галкіпера мінскага "Дынама" Юнаса Энрата заменіць варатар "Лакаматыва" Ілья Канавалаў, які заняў трэцяе (пасля Энрата і Сарокіна) месца ў галасаванні балельшчыкаў.

Матч зорак КХЛ адбудзецца на лёдзе маскоўскай "ВТБ Арэны" 19 студзеня, за дзень да гэтага пройдзе майстар-шоу.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі