Фота з архіва
15 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У сталіцы Балгарыі Сафіі праходзіць першынство Еўропы па сучасным пяцібор'і сярод спартсменаў не старэйшых за 21 год з удзелам беларусаў, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
У чацвер у Балгарыі адбыліся адборачныя спаборніцтвы ў дзяўчат. Усе ўдзельніцы былі падзелены на дзве групы, з кожнага пула далей прайшлі па васямнаццаць спартсменак. Кваліфікацыю паспяхова пераадолелі ўсе чатыры прадстаўніцы нашай каманды: у паўфінале А Наталля Савянкова заняла 14-е месца, а Аляксандра Ляшэнка стала 17-й, прычым абедзве беларускі паказалі адны з лепшых рэзультатаў у лазер-ране. У паўфінале В шостай фінішавала Міра Бурая, якая была адной з мацнейшых у плаванні, а з 16-га радка кваліфікавалася Настасся Малашанока.
Медалі кантынентальнага першынства дзяўчаты разыграюць у суботу, заўтра фіналістаў турніру вызначаць хлопцы. Два месяцы таму дзве нашы спартсменкі прымалі ўдзел у маладзёжным чэмпіянаце свету ў Егіпце. Бурая тады размясцілася на 18-й пазіцыі, а Малашанока спынілася на стадыі адбору.-0-