Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
03 сакавіка 2023, 16:43

Чарговыя поспехі канькабежцаў: вынікі восьмага дня Гульняў "Дзеці Азіі" для беларусаў

3 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Кузбасе набліжаюцца да завяршэння ІІ зімовыя Міжнародныя спартыўныя гульні "Дзеці Азіі", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У восьмы спаборніцкі дзень гульняў беларускія атлеты змагаліся за ўзнагароды ў канькабежным спорце і лыжных гонках. Па выніках пятніцы скарбонка нашай каманды папоўнілася двума медалямі: канькабежка Паліна Сівец заваявала серабро ў мас-старце ў дзяўчат, а ў камандным спрынце сярод юнакоў Раман Чарняўскі, Фёдар Данілаў і Радамір Мінін выйгралі бронзу.

Іншыя прадстаўнікі Беларусі паказалі ў канькабежных мас-стартах наступныя вынікі: у дзяўчат Эвеліна Канаплянік размясцілася на 5-й пазіцыі, сярод хлопцаў Глеб Болгаў заняў 4-е месца, Радамір Мінін фінішаваў пятым. Акрамя таго, за крок ад подыума ў жаночым камандным спрынце спынілася наша тройка ў складзе Паліны Сівец, Дамінікі Кухарчык і Эвеліны Канаплянік.

Таксама 3 сакавіка быў разыграны камплект медалёў у змешанай эстафеце ў лыжнікаў. Беларускі квартэт, за які выступалі Кацярына Сініцына, Ірына Краўцова, Кірыл Серафімаў і Ілья Аўсейкаў, стаў восьмым сярод 11 каманд.

Пасля васьмі спаборніцкіх дзён Гульняў "Дзеці Азіі" на рахунку беларускіх спартсменаў 9 медалёў (1 залаты, 4 сярэбраныя і 4 бронзавыя). 4 сакавіка ў Кемераве вызначацца прызёры ў заключным відзе праграмы - "эстафетах дружбы" ў лыжных гонках. Згодна з рэгламентам, на старт гонак выйдуць каманды, складзеныя з прадстаўнікоў розных зборных праз жараб'ёўкі. Эстафета ў дзяўчат пачнецца ў 7.00 па мінскім часе, юнакі пабягуць на дыстанцыю ў 8.30.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі