ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Пятніца, 16 красавіка 2021
Мінск Воблачна з праясненнямі +9°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
28 студзеня 2021, 19:14

Чарговая сесія МАК адбудзецца ў анлайн-рэжыме

НАК Беларусі
НАК Беларусі

28 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Чарговая, 137-я, сесія Міжнароднага алімпійскага камітэта (МАК) адбудзецца 10-12 сакавіка ў анлайн-рэжыме. Такое рашэнне прынята выканкамам арганізацыі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе НАК Беларусі.

Асноўнае пытанне сесіі, якая павінна была прайсці ў Афінах, - выбары прэзідэнта Міжнароднага алімпійскага камітэта. Цяперашні кіраўнік арганізацыі Томас Бах будзе адзіным кандыдатам на гэту пасаду.

У ліпені 2020 года Томас Бах прыняў рашэнне выбірацца на новы тэрмін. Сваё рашэнне ён агучыў летам 2020 года ў ходзе 136-й сесіі арганізацыі, якая ўпершыню ў гісторыі МАК праходзіла ў фармаце відэаканферэнцыі. Рашэнне аб правядзенні сесіі па відэасувязі прынята ў сувязі са складанай эпідэміялагічнай абстаноўкай.

Выканкаму МАК таксама прадстаўлены даклады аб падрыхтоўцы да зімовых Алімпійскіх гульняў у Пекіне 2022 года і летніх Гульняў у Парыжы 2024-га.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі