Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
07 лютага 2019, 16:01

Чаферын перавыбраны на пасадзе прэзідэнта УЕФА

7 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Славенец Аляксандэр Чаферын перавыбраны на новы чатырохгадовы тэрмін на пасадзе прэзідэнта Саюза еўрапейскіх футбольных асацыяцый (УЕФА), паведамляецца на сайце арганізацыі.

Рашэнне было прынята на 43-м кангрэсе УЕФА ў Рыме.

У сваёй прывітальнай прамове Аляксандэр Чаферын заявіў, што перыяд з 2016 года, калі ён заняў пасаду прэзідэнта УЕФА, быў ключавым у змяненнях еўрапейскага футбола да лепшага. Ён таксама адзначыў важнасць захавання спадчыннасці УЕФА і абароны багатай гісторыі арганізацыі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі