Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
08 красавіка 2020, 18:41

Бундэсліга распрацавала план па аднаўленні сезона

8 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнікі Нямецкага футбольнага саюза і Бундэслігі (футбольны чэмпіянат Германіі) разлічваюць дагуляць сезон-2019/20, перапынены з-за пандэміі каранавіруса. Аб гэтым паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на нямецкае выданне Bild.

Чэмпіянат Германіі можа аднавіцца ў пачатку мая, але для гэтага камандам давядзецца захаваць шэраг патрабаванняў. Клубы першай і другой ліг атрымалі пералік умоў ад Нямецкага футбольнага саюза, якія даюць магчымасць вярнуцца да правядзення матчаў. На матчах будзе дазволена прысутнасць 239 чалавек. Гэта самі футбалісты, трэнерскі штаб і персанал у колькасці максімум васьмі чалавек. На трыбуны пусцяць 30 пішучых журналістаў і 36 супрацоўнікаў тэлебачання, а таксама чатырох чалавек, якія падаюць мячы. Кожны клуб атрымае магчымасць адправіць на гульню восем прадстаўнікоў дэлегацыі - усяго на трыбуны трапяць 113 гледачоў. Прысутнасць балельшчыкаў першы час будзе выключана.

Бундэсліга, як і іншыя вялікія спаборніцтвы, прыпынена з-за эпідэміі каранавіруса. Пасля 25 тураў у турнірнай табліцы чэмпіянату лідзіруе "Баварыя". З-за паўзы ў сезоне пяцёрка вядучых футбольных чэмпіянатаў Еўропы можа страціць як мінімум 4 млрд еўра.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі