Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
19 жніўня 2020, 09:18

Брэсцкае "Дынама" выйшла ў другі раўнд кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў

19 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Футбалісты брэсцкага "Дынама" выйшлі ў другі кваліфікацыйны раўнд Лігі чэмпіёнаў, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У матчы першага круга кваліфікацыі чэмпіёны Беларусі разграмілі на сваім полі казахстанскую "Астану" з Нур-Султана з лікам 6:3.

У складзе брастаўчан па галявым дублі аформілі Міхаіл Гардзяйчук і Абдулай Дыало, яшчэ па голе забілі Кірыл Пячэнін і Павел Сядзько.

У паядынку за выхад у трэці кваліфікацыйны раўнд брэсцкія дынамаўцы сустрэнуцца з пераможцам сённяшняга матчу "Конас Куэй" (Уэльс) - "Сараева" (Боснія і Герцагавіна).

Рэзультаты іншых сустрэч кваліфікацыі ЛЧ: "Карабах" (Азербайджан) - "Сілекс" (Паўночная Македонія) - 4:0, "Легія" (Польшча) - "Лінфілд" (Паўночная Ірландыя) - 1:0, "Селтык" (Шатландыя) - "Рэйк'явік" (Ісландыя) - 6:0, "Црвена Зорка" (Сербія) - "Еўропа" (Гібралтар) - 5:0.

Астатнія матчы за выхад у другі кваліфікацыйны раўнд адбудуцца сёння вечарам.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі