Фота з архіва
24 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На футбольным чэмпіянаце Беларусі сярод каманд вышэйшай лігі адбудуцца чарговыя сустрэчы 10-га тура, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
У цэнтральным паядынку сённяшняга гульнявога дня брэсцкае "Дынама" прыме на сваёй арэне футбалістаў жодзінскага "Тарпеда-БелАЗа". Абодва сапернікі ідуць у лідзіруючай групе ўслед за гродзенскім "Нёманам" і маюць шанц абысці яго ў турнірнай табліцы. У папярэднім туры брастаўчане з лікам 4:1 разграмілі на выездзе футбалістаў "Слуцка", а тарпедаўцы таксама ў гасцях разышліся мірам з "Гомелем" - 0:0. Таксама сёння футбалісты "Віцебска" сустрэнуцца ў сябе дома з суседзямі з наваполацкага "Нафтана". У мінулы ўік-энд абодва сапернікі атрымалі перамогі з аднолькавым рэзультатам 2:1: віцябчане выйгралі ў гасцях у "Мінска", а новапалачане адолелі на сваім полі магілёўскі "Днепр", атрымаўшы першую вікторыю ў цяперашнім першынстве.
Два стартавыя матчы 10-га тура з удзелам фіналістаў розыгрышу Кубка Беларусі ўжо адбыліся: "Іслач" разграміла ў Маладзечне футбалістаў "Мінска" - 3:0, а "Нёман" нечакана прайграў на выездзе "Слуцку" з лікам 0:2.
Расклад астатніх сустрэч:
26 мая
"Арсенал" (Дзяржынск) - БАТЭ (Барысаў), "Шахцёр" (Салігорск) - "Смаргонь", "Славія" (Мазыр) - "Дынама" (Мінск);
27 мая
"Днепр" - "Гомель".
Становішча ў групе лідараў пасля 9 тураў: "Нёман" - 21 ачко (10 матчаў), "Тарпеда-БелАЗ" - 20 (9), "Дынама" (Брэст) - 19 (9), "Дынама" (Мінск) - 19 (9), "Славія" - 16 (9). Бамбардзірскую гонку ўзначальваюць Аляксандр Шасцюк ("Іслач"), Джуніяр Эфагэ ("Гомель") і Ягор Карцоў ("Дынама", Брэст), якія забілі па 6 мячоў.-0-