Фота з архіва
30 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Брэсцкае "Дынама" прыме на сваёй арэне футбалістаў "Іслачы" ў стартавым матчы 11-га тура чэмпіянату Беларусі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Паядынак будзе вельмі цікавым, бо абедзве каманды набралі ў апошніх сустрэчах добры ход і маюць намер прадоўжыць паспяховыя серыі. Да гэтага брэсцкія дынамаўцы атрымалі пяць вікторый запар, а іх сапернікі наогул не прайгравалі ў цяперашнім чэмпіянаце. Сустрэча ў Брэсце пачнецца ў 19.00 і будзе паказана ў прамым эфіры тэлеканала "Беларусь 5".
Астатнія фаварыты сезона свае матчы правядуць заўтра. Лідар турніру "МЛ Віцебск" сустрэнецца з землякамі з ФК "Віцебск". Дзеючыя чэмпіёны краіны мінскія дынамаўцы на полі сталічнага стадыёна "Трактар" прымуць наваполацкі "Нафтан". Гродзенскі "Нёман" пасля выйгрышу Кубка Беларусі згуляе на сваёй арэне з мазырскай "Славіяй", а фіналіст кубкавага розыгрышу "Тарпеда-БелАЗ" сустрэнецца ў Жодзіне з барысаўскім БАТЭ.
Заключныя сустрэчы 11-га тура пройдуць у першы дзень лета: "Слуцк" - "Гомель", "Смаргонь" - "Мінск", "Арсенал" (Дзяржынск) - "Маладзечна".
Становішча ў групе лідараў: "МЛ Віцебск" - 26 ачкоў (10 матчаў), "Дынама" (Брэст) - 21 (10), "Дынама" (Мінск) - 20 (9), "Славія" - 20 (10). Унізе турнірнай табліцы знаходзяцца футбалісты "Маладзечна", якія пацярпелі паражэнні ва ўсіх дзесяці праведзеных сустрэчах, 5 ачкоў у "Смаргоні", 6 - у "Арсенала". Бамбардзірскую гонку ўзначальваюць Аляксандр Шасцюк ("Іслач"), Андрэй Салавей ("Славія") і Ягор Карцоў ("Дынама", Брэст), якія забілі па шэсць мячоў.-0-