Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
17 чэрвеня 2019, 13:25

Брэсцкае "Дынама" перамагло "Гомель" і засталося лідарам чэмпіянату Беларусі

17 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Футбалісты брэсцкага "Дынама" перамаглі "Гомель" у дамашнім матчы 11-га тура чэмпіянату Беларусі і засталіся на першым месцы ў турнірнай табліцы, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Брастаўчане адкрылі лік на 7-й мінуце гульні дакладным ударам Джоэля Фамее. Пасля перапынку на 62-й мінуце гульні другі мяч у вароты гасцей забіў Павел Савіцкі, а на 89-й мінуце вынік падвёў Дзяніс Лапцеў - 3:0.

У цэнтральным паядынку гэтага тура футбалісты БАТЭ перамаглі на полі "Барысаў-Арэны" салігорскі "Шахцёр" з лікам 3:1.

Мінскае "Дынама" ў першым матчы пасля вяртання трэнера Сяргея Гурэнкі разграміла землякоў з "Энергетыка-БДУ" - 6:1.

Рэзультаты астатніх матчаў 11-га тура: "Гарадзея" - "Тарпеда" - 0:0, "Дняпро" (Магілёў) - "Іслач" (Мінскі раён) - 3:0, "Славія" (Мазыр) - "Слуцк" - 1:1, "Тарпеда-БелАЗ" (Жодзіна) - "Віцебск" - 1:0, "Мінск" - "Нёман" (Гродна) - 2:1.

Становішча ў лідзіруючай групе: "Дынама" (Брэст) - 29 ачкоў, БАТЭ - 27, "Шахцёр" - 24, "Дынама" (Мінск) - 22, "Іслач" - 21, "Тарпеда-БелАЗ" - 20.

Матчы 12-га тура адбудуцца 21-23 чэрвеня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі