Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
ІНФАГРАФІКА: Машынабудаванне Беларусі
18 Кастрычнік, 18:52 Стужка навiн
Усе навіны

Брэсцкае "Дынама" на сваім полі не змагло перамагчы "Славію", згуляўшы ўнічыю другі раз запар у чэмпіянаце Беларусі

Спорт 26.04.2019 | 15:43
У час матчу. Фота ФК "Дынама-Брэст"
У час матчу. Фота ФК "Дынама-Брэст"

26 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Футбалісты брэсцкага "Дынама" пасля трох стартавых вікторый у матчах чэмпіянату Беларусі другі раз запар згулялі ўнічыю, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Пасля гасцявой сустрэчы з мінскім "Энергетыкам-БДУ" (1:1) брастаўчане і на сваім полі не змаглі перамагчы. Прымаючы ў пятым туры мазырскую "Славію", дынамаўцы мелі вялікую перавагу на працягу ўсёй гульні, але так і не рэалізавалі яе - 0:0.

Жодзінскае "Тарпеда-БелАЗ" перамагло ў сябе мінскае "Тарпеда" з лікам 2:0.

Яшчэ тры сустрэчы адбудуцца сёння: "Дынама" (Мінск) - "Нёман" (Гродна), БАТЭ (Барысаў) - "Мінск", "Віцебск" - "Слуцк".

Завершыцца 5-ы тур трыма матчамі ў суботу, 27 красавіка: "Шахцёр" (Салігорск) - "Энергетык-БДУ" (Мінск), "Іслач" (Мінскі раён) - "Гомель", "Дняпро" (Магілёў) - "Гарадзея".

Становішча ў групе лідараў: "Шахцёр" - 12 ачкоў (4 матчы), "Дынама" (Брэст) - 11 (5), "Дынама" (Мінск) - 10 (4), "Тарпеда-БелАЗ" - 10 (5).-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Спорт
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Машынабудаванне Беларусі Машынабудаўнічы комплекс Беларусі прадстаўляюць каля 250 вялікіх і сярэдніх арганізацый, у якіх працуюць 192 тыс. чалавек.