Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Брэсцкае "Дынама" і БАТЭ згулялі ўнічыю ў чэмпіянаце Беларусі

Спорт 26.09.2019 | 09:32
У час матчу. Фота ФК "Дынама-Брэст"
У час матчу. Фота ФК "Дынама-Брэст"

26 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Футбалісты брэсцкага "Дынама" і барысаўскага БАТЭ згулялі ўнічыю ў перанесеным матчы 18-га тура чэмпіянату Беларусі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Цэнтральны паядынак чэмпіянату краіны прайшоў у Брэсце пры аншлагу і пад акампанемент дажджу. Матч пачаўся з атак дынамаўцаў, і на 6-й хвіліне былы ігрок барысаўчан Міхаіл Гардзяйчук мог адкрыць лік, але пасля яго ўдару мяч трапіў у перакладзіну варот. Госці адказвалі контратакамі, і незадоўга да перапынку іх лідар Ігар Стасевіч выйшаў на галявую пазіцыю, але яго ўдар трапіў у перакладзіну. Другая палавіна гульні пачалася вельмі бурна: ужо на 20-й хвіліне Міхаіл Гардзяйчук усё ж трапіў у вароты сваіх былых аднаклубнікаў. Барысаўчане адказалі серыяй вострых атак, і праз 7 хвілін Станіслаў Драгун аднавіў раўнавагу - 1:1. У далейшым гульня праходзіла на сустрэчных курсах, абодва сапернікі мелі шанцы вызначыцца, але рэзультат не змяніўся.

Таксама ў сераду футбалісты салігорскага "Шахцёра" згулялі ўнічыю ў гасцях у "Гарадзеі" - 0:0, а ў Мазыры "Віцебск" адолеў мясцовую "Славію" з мінімальнай перавагай - 1:0.

Становішча ў лідзіруючай групе цяпер такое: "Дынама" (Брэст) - 55 ачкоў (22 матчы), БАТЭ - 50 (21), "Шахцёр" - 50 (21), "Дынама" (Мінск) - 43 (21).

Матчы 23-га тура адбудуцца 27-29 верасня. Галоўнай стане сустрэча ў Мінску паміж сталічным "Дынама" і "Шахцёрам".-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Спорт
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Беларусь у рэйтынгу дзяржаў па індэксе развіцця чалавека Штогадовыя глабальныя даклады аб чалавечым развіцці публікуюцца ПРААН з 1990 года.