ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Серада, 3 чэрвеня 2020
Мінск Воблачна з праясненнямі +13°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
09 красавіка 2020, 10:37

Брэсцкае "Дынама" абыграла "Шахцёр" у паўфінальным матчы Кубка Беларусі

Павел Савіцкі пагражае варотам "Шахцёра"
Павел Савіцкі пагражае варотам "Шахцёра"

9 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Футбалісты брэсцкага "Дынама" перамаглі салігорскі "Шахцёр" з лікам 2:0 у паўфінальным матчы розыгрышу Кубка Беларусі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Сустрэча ў Брэсце прайшла з перавагай дзеючых чэмпіёнаў краіны. У першым тайме брастаўчане двойчы паразілі вароты цяперашняга ўладальніка Кубка Беларусі. На 6-й мінуце гульні лік адкрыў Аляксандр Наёк, а яшчэ праз 7 мінут яго пачын падтрымаў Павел Савіцкі. Пасля перапынку рэзультат не змяніўся.

У першым матчы мазырская "Славія" перамагла барысаўскі БАТЭ - 1:0. Гэта ўжо другая перамога мазыран над барысаўчанамі ў бягучым сезоне: у другім туры нацыянальнага першынства яны змаглі атрымаць валявую вікторыю над 15-разовымі чэмпіёнамі краіны з лікам 2:1.

Гульні ў адказ за выхад у фінал 29-га кубкавага розыгрышу намечаны на 29 красавіка.

Рашаючы паядынак за футбольны Кубак пасля васьмігадовага перапынку павінен адбыцца 24 мая на полі мінскага стадыёна "Дынама". У фінале мінулага Кубка Беларусі футбалісты "Шахцёра" трэці раз заваявалі трафей, атрымаўшы перамогу над "Віцебскам" на яго стадыёне з рэзультатам 2:0.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі