Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
12 жніўня 2022, 14:56

Брэст прымае 14-ы розыгрыш гандбольнага Кубка Белгазпрамбанка

12 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Брэсце сёння стартуе традыцыйны розыгрыш гандбольнага Кубка Белгазпрамбанка, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У стартавым матчы на пляцоўцы спарткомплексу "Вікторыя" гандбалісты нацыянальнай зборнай Беларусі згуляюць з бронзавым прызёрам чэмпіянату краіны "Гомелем", а потым чэмпіён Беларусі "Мяшкоў Брэст" сустрэнецца з расійскім клубам "Данскія казакі" з Таганрога. Заўтра брастаўчане будуць сапернічаць з гамяльчанамі, а падапечныя Юрыя Шаўцова праэкзаменуюць расійскіх гасцей. У нядзелю, 14 жніўня, зборная Беларусі будзе гуляць з мяшкоўцамі, гандбалісты "Гомеля" сустрэнуцца з "Данскімі казакамі". Цяперашні розыгрыш Кубка Белгазпрамбанка пройдзе ўжо 14-ы раз. У мінулым годзе яго выйграў "Мяшкоў Брэст", які 8 разоў станавіўся пераможцам гэтых спаборніцтваў. Акрамя гаспадароў турнір выйгравалі французскія клубы "Дзюнкерк" і "Нім", украінскі "Матор" з Запарожжа, польская "Вісла" з Плоцка і паўночнамакедонскі "Вардар".

Віцэ-чэмпіён і ўладальнік Кубка Беларусі сталічны СКА ў гэтыя дні выступае на турніры ў Стаўрапалі. У стартавым паядынку папярэдняй групы В каманда Ігара Папругі ўступіла ў серыі пасляматчавых пенальці саратаўскаму клубу СГАУ - 33:35 (гульнявы час - 31:31). Сёння мінчане сустрэнуцца з рэзервістамі стаўрапольскага "Віктара", якія ўчора разгромна прайгралі галоўнай камандзе гэтага клуба з лікам 24:41. Заўтра мінскія армейцы згуляюць з асноўным складам "Віктара", які ў гэтым сезоне ўзначаліў беларус Сяргей Горбак. У групе А сярэбраны прызёр расійскага чэмпіянату маскоўскі ЦСКА сенсацыйна ўступіў краснадарскаму СКІФу - 26:27, а 20-разовыя чэмпіёны краіны "Чэхаўскія мядзведзі" былі мацнейшымі за валгаградскі "Каўсцік" - 33:29.

Пасля завяршэння групавога этапу 14 жніўня адбудуцца стыкавыя паядынкі за месцы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі