Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
16 мая 2019, 19:20

Браты Маляўкі з "Нёмана" перайшлі ў хакейны клуб "Дынама-Мінск"

16 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нападаючыя Сяргей і Аляксандр Маляўкі ў наступным сезоне будуць выступаць за хакейны клуб "Дынама-Мінск", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе сталічнай каманды.

Амаль усю кар'еру ігракі правялі ў Гродне, абараняючы колеры "Нёмана". Толькі ў 2010-2012 гадах знаходзіліся ў арэндзе ў "Лідзе" і "Мінскіх зубрах" (МХЛ). З "Нёманам" Аляксандр і Сяргей чатыры разы станавіліся чэмпіёнамі Беларусі, яшчэ тры разы заваёўвалі сярэбраныя медалі. У актыве нападаючых перамога ў Кантынентальным кубку ў 2015 годзе і ўдзел у Лізе чэмпіёнаў.

"Апошнія гады браты Маляўкі сапраўды сталі лідарамі гродзенскага клуба і выдатна праявілі сябе ў серыі зборнай экстралігі супраць дынамаўцаў. Акрамя таго, яны сталі важнымі ігракамі нацыянальнай каманды на чэмпіянаце свету ў Казахстане. Яшчэ па сумеснай рабоце ў МХЛаўскіх "Мінскіх зубрах" хлопцы вызначаліся працаздольнасцю, поўнай самааддачай і высокай скорасцю. Гэтыя якасці з гадамі толькі развіваліся. Плюс адточвалася і без таго цудоўнае ўзаемаразуменне паміж імі. У наступным сезоне ў "Дынама" будзе сур'ёзная барацьба за пападанне ў склад, і разлічваем, што браты ў роскіце сваёй кар'еры павысяць канкурэнцыю сярод беларускіх хакеістаў", - адзначыў гендырэктар "Дынама" Дзмітрый Баскаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі