Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
15 ліпеня 2019, 12:49

Брастаўчане ўступілі мінчанам у дынамаўскім дэрбі чэмпіянату Беларусі

15 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Футбалісты брэсцкага "Дынама" не змаглі вярнуцца на першае месца ў турнірнай табліцы чэмпіянату Беларусі, прайграўшы на сваім полі мінскім дынамаўцам, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Лёс паядынку вырашыўся ў канцы другога тайма, калі былі забіты ўсе 3 галы. На 80-й мінуце Дзмітрый Біланог вывеў мінчан наперад, праз дзве мінуты Аляксандр Наёк аднавіў раўнавагу, а на 85-й мінуце гульні Дзмітрый Біланог забіў свой другі гол і прынёс вікторыю мінскаму "Дынама" - 2:1.

Пераможцам першага круга стаў дзеючы чэмпіён краіны барысаўскі БАТЭ, які разграміў у сябе дома жодзінскае "Тарпеда- БелАЗ" з лікам 4:1.

Вынікі іншых сустрэч 15-га тура: "Дняпро" (Магілёў) - "Энергетык-БДУ" (Мінск) - 3:4, "Мінск" - "Іслач" (Мінскі раён) - 3:3, "Тарпеда" (Мінск) - "Гомель" - 1:2, "Нёман" (Гродна) - "Слуцк" - 0:0.

Матчы "Славія" (Мазыр) - "Віцебск" і "Гарадзея" - "Шахцёр" (Салігорск) перанесены на больш познія тэрміны.

Становішча ў групе лідараў: БАТЭ - 37 ачкоў (15 матчаў), "Дынама" (Брэст) - 36 (15), "Шахцёр" - 31 (14), "Дынама" (Мінск) - 28 (15). Замыкае турнірную табліцу сталічнае "Тарпеда", у якога ўсяго 6 балаў, у "Дняпра" 10 ачкоў, у "Гомеля" - 12, у "Мінска" - 13 заліковых балаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі