Фота з архіва
14 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На веладроме "Мінск-Арэны" з 15 па 19 кастрычніка пройдуць міжнародныя спаборніцтвы па веласіпедным спорце на трэку "Кубак мацнейшых спартсменаў", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Удзел у турніры прымуць каля 150 гоншчыкаў з Беларусі і Расіі. У склад нашай каманды ўвайшлі ўсе лідары - двухразовы чэмпіён свету Яўген Каралёк, прызёр чэмпіянату Еўропы і Еўрапейскіх Гульняў Ганна Церах, пераможцы міжнародных спаборніцтваў Раман Цішкоў і Арцём Зайцаў, медалісты юніёрскага першынства свету Адэліна Сакун, Яна Данілюк і Ілья Слесарэнка.
Ад расійскага боку на Кубак мацнейшых заяўлены прызёр Алімпійскіх Гульняў Гульназ Хатунцава, шматразовая чэмпіёнка свету і Еўропы Дар'я Шмялёва, прызёр кантынентальнага форуму Мамыр Сташ. На працягу пяці спаборніцкіх дзён веласіпедысты разыграюць дваццаць камплектаў узнагарод у дзесяці відах праграмы.
У першы дзень турніру, 15 кастрычніка, гоншчыкі выявяць лепшых у камандных гонках праследавання і камандных спрынтах, папярэднія заезды стартуюць у 12.00, фіналы пачнуцца ў пяць гадзін вечара. У чацвер дзяўчаты паспрачаюцца за медалі ў скрэтчы і гонцы з выбываннем, а юнакі - у скрэтчы і кейрыне. 17 кастрычніка адбудуцца жаночыя фіналы ў асабістым спрынце і омніуме, а таксама мужчынскія - у гіце, гонцы па ачках і гонцы з выбываннем.
У суботу дзяўчат чакаюць рашаючыя заезды ў гіце і гонцы па ачках, юнакі вызначаць мацнейшых у омніуме. У заключны дзень Кубка веласіпедысты выйдуць на старт фіналаў у мэдысане, таксама мужчыны завершаць спаборніцтвы ў спрынце, а жанчыны - у кейрыне. Уваход на трыбуны веладрома "Мінск-Арэны" свабодны.-0-