Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
09 чэрвеня 2021, 19:56

Больш за Br0,5 млн выдзелена ў Беларусі на падтрымку дзіцячых хакейных трэнераў

9 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Больш за Br0,5 млн выдзелена ў Беларусі на падтрымку дзіцячых хакейных трэнераў. Фінансавую дапамогу атрымалі ўсе настаўнікі спецыялізаваных школ, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Федэрацыі хакея Беларусі.

Праект па адраснай падтрымцы трэнераў дзіцячых хакейных школ з'явіўся чатыры гады таму па ініцыятыве Прэзідэнта Беларусі. Нязменным партнёрам тут стала ЗАТ "БСБ Банк". Па выніках сезона 2020/2021 абсалютна ўсе настаўнікі 29 спартыўных устаноў, пачынаючы ад выкладчыкаў груп пачатковай падрыхтоўкі і заканчваючы трэнерамі юніёраў, атрымалі персанальныя выплаты на агульную суму звыш Br0,5 млн.

"Наўрад ці сёння знойдзецца чалавек, які скажа, што выкладчыкі ў спартыўных школах зарабляюць вялікія грошы. Хакей у гэтым пытанні не выключэнне. Зарплаты настаўнікаў, якія працуюць з будучымі зоркамі беларускага спорту, даволі невялікія - каля Br600 за месяц. Таму я ўдзячны нашым партнёрам з ЗАТ "БСБ Банк" за тое, што яны змаглі чарговы раз адшукаць сродкі на дадатковыя заахвочвальныя выплаты дзіцячым трэнерам, якія стануць не толькі своеасаблівай узнагародай за мінулы сезон, але і добрай дапамогай да летняга адпачынку", - расказаў старшыня ФХБ Дзмітрый Баскаў.

"Намі была распрацавана спецыяльная сістэма ацэнкі якасці работы трэнераў, якая дае магчымасць размеркаваць сродкі з улікам паказаных вынікаў для кожнага рэгіёна. Не сакрэт, што школам з перыферыі даволі цяжка на роўных канкурыраваць са сталічнымі ўстановамі, у тым ліку і па фінансавых умовах. Максімальны памер аднаразовай выплаты складзе 3700 беларускіх рублёў. Прычым у бягучым годзе колькасць трэнераў, якія ўдзельнічаюць у заахвочвальнай праграме ФХБ і ЗАТ "БСБ Банк", павялічылася да 304 чалавек. Спадзяюся, захады, якія прымае федэрацыя не толькі па фінансавым стымуляванні дзіцячых настаўнікаў, але і па прадастаўленні магчымасцей для прафесійнага росту, умацуюць іх жаданне як мага даўжэй заставацца ў хакеі і перадаваць набыты вопыт падрастаючаму пакаленню", - адзначыў кіраўнік ФХБ.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі