8 снежня, Гомель /Кар. БЕЛТА/. Міжнародны фестываль "Снежная рысь - 2022" пройдзе ў Гомелі 8-9 снежня, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ва ўпраўленні спорту і турызму Гомельскага аблвыканкама.
За ўзнагароды фестывалю паспаборнічаюць юнакі і дзяўчаты 2009-2010 гадоў нараджэння з Беларусі і Расіі. Усяго на старты лёгкаатлетычнага манежа выйдуць больш за 600 удзельнікаў.
У праграму ўключаны бег на дыстанцыі ад 60 м да 1000 м, скачкі - трайны, у вышыню, у даўжыню, з шастом, штурханне ядра. Упершыню ў праграме фестывалю - спаборніцтвы па фехтаванні. Пераможцы і прызёры атрымаюць медалі, дыпломы, каштоўныя падарункі.
Арганізатарамі фестывалю выступаюць упраўленне спорту і турызму аблвыканкама, абласныя цэнтры алімпійскага рэзерву па лёгкай атлетыцы і па прыкладных відах спорту, абласная арганізацыя ГА "Беларуская федэрацыя лёгкай атлетыкі".-0-