Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
06 снежня 2019, 10:23

Больш за 50 юных плыўцоў паспаборнічаюць за ўзнагароды адкрытага Кубка Беларусі сярод інвалідаў па слыху

6 снежня, Гомель /Кар. БЕЛТА/. Адкрыты Кубак Беларусі па плаванні сярод інвалідаў па слыху праходзіць 6-8 снежня ў Гомелі на базе абласнога цэнтра алімпійскага рэзерву па паралімпійскіх і дэфлімпійскіх відах спорту, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ва ўстанове.

На старты выйдуць больш за 50 спартсменаў з усіх рэгіёнаў краіны. Спаборніцтвы пройдуць у дзвюх узроставых групах: 2003 года нараджэння і старэйшыя і 2004 года нараджэння і маладзейшыя. Удзельнікам трэба будзе пераадолець дыстанцыі рознай даўжыні і рознымі стылямі.

Па выніках спаборніцтваў вызначаць лідараў, іх узнагародзяць медалямі і дыпломамі.

Спартыўныя спаборніцтвы нацэлены на папулярызацыю фізічнай культуры і спорту, павышэнне спартыўнага майстэрства. Таксама дадуць магчымасць вызначыць мацнейшых спартсменаў, выявіць кандыдатаў для камплектавання нацыянальных і зборных каманд, якія ўдзельнічаюць у Дэфлімпійскіх гульнях, чэмпіянатах свету, Еўропы і іншых міжнародных спаборніцтвах.

Арганізуюць мерапрыемства Міністэрства спорту і турызму, Беларуская спартыўная федэрацыя глухіх, упраўленне спорту і турызму Гомельскага аблвыканкама, абласны цэнтр алімпійскага рэзерву па паралімпійскіх і дэфлімпійскіх відах спорту.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі