Фота з архіва
13 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У 2024 годзе ў сталіцы падрыхтоўку праходзілі больш за 29 тыс. спартсменаў, а спартыўныя школы прапаноўвалі навучанне па 57 відах спорту, уключаючы 41 алімпійскі. Аб гэтым паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення спорту і турызму Мінгарвыканкама Максім Варапай на калегіі па выніках работы за 2024 год, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
У Мінску функцыянуюць 49 спартыўных устаноў і вучылішча алімпійскага рэзерву. У 2024 годзе ў рамках аптымізацыі структуры спартыўных школ праведзена рэарганізацыя дзесяці ўстаноў, а таксама адкрыта новая дзіцяча-юнацкая школа па футболе ў структуры клуба "Дарожнік".
Паводле слоў Максіма Варапая, сёння ў сталіцы налічваецца 170 арганізацый і індывідуальных прадпрымальнікаў, якія атрымалі дзяржаўную акрэдытацыю ў сферы развіцця спорту і арганізацыі спаборніцтваў. Вучэбна-трэніровачны працэс у спартыўных школах забяспечваюць 1182 трэнеры, з якіх 85,7 працэнта маюць кваліфікацыйныя катэгорыі. Для павышэння ўзроўню падрыхтоўкі кадраў у 2024 годзе 186 трэнераў прайшлі курсы павышэння кваліфікацыі.
"Пытанне падрыхтоўкі спартыўнага рэзерву застаецца ў ліку прыярытэтных. За год заключаны 21 дагавор на атрыманне адукацыі ў БДУФК па ўмовах мэтавай падрыхтоўкі. На работу прынята 40 маладых спецыялістаў, а працэнт іх замацавання склаў 68,4 працэнта", - адзначыў начальнік упраўлення.
З мэтай матывацыі перспектыўных трэнераў Прэзідэнцкім спартыўным клубам штогод назначаюцца стыпендыі. У 2024 годзе такую падтрымку атрымалі 20 трэнераў.
Работа па развіцці спартыўнай галіны і падрыхтоўцы высокакваліфікаваных кадраў у Мінску будзе прадоўжана.-0-