Сцяг Пятніца, 12 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
10 студзеня 2023, 13:56

Больш за 150 стралкоў з Беларусі і Расіі прымуць удзел у 1-м этапе адкрытага Кубка Беларусі

10 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Першы этап адкрытага Кубка Беларусі па кулявой стральбе, прысвечаны памяці заслужанага трэнера СССР і БССР Анатоля Юрчыка, стартуе 11 студзеня ў Мінску, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Як расказалі арганізатары, у спаборніцтвах, якія пройдуць на базе спартыўна-стралковага комплексу імя маршала Цімашэнкі, прымуць удзел больш як 150 стралкоў з Беларусі і Расіі. Усяго будзе разыграна 10 камплектаў узнагарод. Пераможцы і прызёры будуць вызначаны ў асабістых заліках сярод мужчын і жанчын, а таксама ў практыкаваннях змешаных пар.

Першы ў новым сезоне турнір прадоўжыцца да 15 студзеня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі