Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
01 сакавіка 2023, 11:06

Больш за 150 дзюдаістаў збярэ турнір памяці Героя Савецкага Саюза Андрэя Мельнікава ў Магілёве

1 сакавіка, Магілёў /Кар. БЕЛТА/. Больш за 150 дзюдаістаў збярэ турнір памяці воіна-інтэрнацыяналіста Героя Савецкага Саюза Андрэя Мельнікава ў Магілёве. Спаборніцтвы адбудуцца 3-4 сакавіка ў спартыўным комплексе "Алімпіец", паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ва ўпраўленні спорту і турызму аблвыканкама.

У гэтым годзе турнір стане юбілейным і пройдзе 30-ы раз. Спаборніцтвы збяруць каманды з усіх абласцей Беларусі і горада Мінска. Прадугледжваецца таксама ўдзел расійскіх спартсменаў. За ўзнагароды ў сямі вагавых катэгорыях будуць змагацца юнакі і дзяўчаты 2003-2007 гадоў нараджэння. Спартсмены выступяць як у індывідуальнай праграме, так і ў змешаных камандных спаборніцтвах.

Пераможцам і прызёрам уручаць медалі, дыпломы і каштоўныя падарункі. Таксама прадугледжаны прызы ў спецыяльных намінацыях. Лепшая каманда павязе дадому кубак турніру.

Як адзначылі ва ўпраўленні спорту і турызму, турнір праводзіцца з мэтай патрыятычнага выхавання моладзі, папулярызацыі дзюдо, выяўлення мацнейшых спартсменаў і павышэння спартыўнага майстэрства атлетаў, якія ўжо дасягнулі высокіх рэзультатаў.

Арганізатарамі мерапрыемства выступілі ў тым ліку абласныя аддзяленні Беларускай федэрацыі дзюдо, Беларускага саюза ветэранаў вайны ў Афганістане, БРСМ, шэрага гарадскіх структур і ўстаноў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі