Ігар Бокій. Фота НАК
2 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі спартсмен Ігар Бокій выйшаў у чарговы фінал на XVII Паралімпійскіх гульнях 2024 года ў Парыжы, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
У ранішняй праграме панядзелка самы тытулаваны беларускі паралімпіец быў прадстаўлены ў другім адборачным заплыве на 50-метроўцы вольным стылем. Бокій паказаў час 23,60 сек. і прайшоў у фінал з лепшым часам. Медалі ў гэтай дысцыпліне будуць разыграны сёння ўвечары, Ігар паспаборнічае за званне 20-разовага чэмпіёна Гульняў. Яшчэ адзін беларус Дзмітрый Салей заняў у агульнай табліцы сёмае месца (24,38 сек.) і таксама прабіўся ў вырашальны старт.
Раней сёння на аналагічнай дыстанцыі ў класе S9 выступаў наш Ягор Шчалканаў. У сваім папярэднім заплыве беларус фінішаваў трэцім, але па выніках усіх трох заплываў рэзультат Шчалканава стаў дзясятым (26,45 сек.) сярод дваццаці ўдзельнікаў. Ад прахаднога, восьмага, радка Ягора аддзялілі 0,33 сек.-0-