Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
18 красавіка 2022, 09:29

Бокій аб адхіленні ад Паралімпійскіх гульняў

18 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Крыўдна, што адхіленні ад Паралімпійскіх гульняў так уплываюць на спартсменаў. Такое меркаванне ў эфіры СТБ выказаў шматразовы чэмпіён Паралімпійскіх гульняў Ігар Бокій, паведамляе БЕЛТА.

"У сувязі з гэтымі ўсімі адхіленнямі, вядома, вельмі крыўдна, што на нас гэта так уплывае. І адсутнасць міжнародных стартаў, выездаў за мяжу, на буйныя старты - усё гэта вельмі сумна. Асабліва для спартсменаў, людзей, якія жывуць спортам і ўсё для яго робяць", - сказаў Ігар Бокій.

Як прагучала, адхіленне беларускіх спартсменаў з абмежаванымі магчымасцямі ад галоўных стартаў 2022 года нічога, акрамя абурэння, не выклікае.

На гэтым этапе спартсмен актыўна прадаўжае трэніроўкі. Недапушчэнне на Паралімпіяду, як адзначыў Ігар Бокій, не вымусіла яго адмовіцца ад любімай справы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі