Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
29 лістапада 2022, 09:18

БК "МІНСК" згуляе з УНІКСам у Адзінай лізе ВТБ

29 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Баскетбалісты "МІНСКА" правядуць сёння чарговы паядынак у Адзінай лізе ВТБ, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Пасля першай перамогі, здабытай 24 лістапада ў Краснаярску ў гульні з мясцовым "Енісеем" (63:61), сёння мінчане таксама ў гасцях маюць намер даць бой аднаму з галоўных фаварытаў турніру казанскаму УНІКСу. У нядаўнім дамашнім матчы з казанскай камандай падапечныя Расціслава Вергуна гулялі як роўныя, уступіўшы толькі чатыры ачкі - 54:58.

Таксама сёння ў Маскве паміж сабой сустрэнуцца два дэбютанты Адзінай лігі ВТБ - МБА і "Самара". Учора лідар спаборніцтваў маскоўскі ЦСКА прадоўжыў пераможную серыю, атрымаўшы сваю 13-ю вікторыю запар, разграміўшы ў сябе дома пермскі клуб "Парма-Пары" з лікам 109:71. У іншым учарашнім матчы "Лакаматыў-Кубань" упэўнена абыграў у Краснадары саратаўскі "Аўтадор" - 89:76.

Следам за ЦСКА ў турнірнай табліцы размясціўся казанскі УНІКС, у актыве якога 11 вікторый пасля 12 сустрэч, 10 выйгрышаў у піцерскага "Зеніта". У канцы табліцы БК "МІНСК" і казахстанская "Астана", у якіх па адной перамозе ў 11 праведзеных матчах.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі