Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
19 студзеня 2023, 11:16

БК "МІНСК" завершыць першы этап чэмпіянату Адзінай лігі ВТБ гульнёй у Самары

19 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Баскетбалісты "МІНСКА" правядуць заключны матч першага этапу рэгулярнага чэмпіянату Адзінай лігі ВТБ, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Сёння мінчане згуляюць у гасцях у баскетбалістаў "Самары" (пачатак у 18.00; прамая трансляцыя на тэлеканале "Беларусь 5"). Пасля 21-й сустрэчы БК "МІНСК" займае 12-е месца, маючы ў сваім актыве ўсяго адну перамогу. Самарская каманда выйграла 8 з 21 матчу і знаходзіцца на 7-й пазіцыі. У першым крузе спаборніцтваў падапечныя Расціслава Вергуна прайгралі "Самары" ў Мінску з лікам 68:80.

Таксама сёння "Парма-Пары" згуляе ў Пермі з краснаярскім "Енісеем", а ў Маскве МБА прыме "Пары Ніжні Ноўгарад". Заўтра ў цэнтральным паядынку апошняга тура лідары баскетбалісты ЦСКА сустрэнуцца ў Маскве з дзеючым чэмпіёнам піцерскім "Зенітам". У сталіцы Казахстана "Астана" будзе сапернічаць з краснадарскім клубам "Лакаматыў-Кубань", а ў Саратаве мясцовы "Аўтадор" згуляе з казанскім УНІКСам.

Цяпер у ЦСКА 21 перамога ў 21 праведзеным паядынку, на другой пазіцыі УНІКС, у актыве якога 19 вікторый, трэцім ідзе "Зеніт", выйграўшы 16 матчаў.

Пасля заканчэння першага этапу 12 каманд падзеляцца на дзве шасцёркі. "МІНСК" выступіць у групе В разам з баскетбалістамі "Астаны", "Аўтадора", "Енісея", "Пармы-Пары" і "Самары". Матчы другога этапу пройдуць з 28 студзеня па 26 сакавіка. Ачкі, набраныя на першай стадыі, улічваюцца, дзве лепшыя каманды групы В атрымаюць пропускі ў плэй-оф, куды ўжо ўвайшлі ЦСКА, УНІКС, "Зеніт", "Лакаматыў-Кубань", "Пары Ніжні Ноўгарад" і МБА.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі