Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
08 лістапада 2022, 11:18

БК "МІНСК" уступіў УНІКСу ў паядынку Адзінай лігі ВТБ

8 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Баскетбалісты "МІНСКА" пацярпелі восьмае паражэнне ў новым сезоне Адзінай лігі ВТБ, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

На пляцоўцы "Мінск-Арэны" падапечныя Расціслава Вергуна ўступілі аднаму з галоўных фаварытаў "банкаўскага" турніру казанскаму УНІКСу з рэзультатам 54:58 (10:18, 13:13, 9:19, 22:8). Перад пачаткам апошняй чвэрці чэмпіёны Беларусі прайгравалі з розніцай 18 ачкоў, але потым праявілі характар і амаль дагналі куды больш моцных сапернікаў. Аднак у канцоўцы госці ўсё ж утрымалі перамогу, выйграўшы з перавагай чатыры балы. Для казанскай каманды гэта восьмая перамога ў васьмі праведзеных гульнях. Столькі ж вікторый у актыве маскоўскага ЦСКА.

Да паражэння ад УНІКСА мінчане ўступілі на сваёй пляцоўцы пермскаму клубу "Парма-Пары" (48:77), саратаўскаму "Аўтадору" (72:97), краснаярскаму "Енісею" (36:54) і "Самары" (68:80). Акрамя таго, яны прайгралі ў Маскве ЦСКА (63:107) і МБА (62:81), а ў Санкт-Пецярбургу былі слабейшыя за дзеючага чэмпіёна "Зеніт" (53:91). Свой наступны матч БК "МІНСК" правядзе на выездзе - 11 лістапада яго сапернікам будзе "Пары Ніжні Ноўгарад". 6 лістапада ніжагародская каманда з рэзультатам 66:76 прайграла ў гасцях піцерскаму "Зеніту".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі