Сцяг Субота, 27 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
10 лютага 2023, 13:24

Біятланісты Дар'я Кудаева і Ілья Аўсеенка сталі чэмпіёнамі Беларусі ў спрынце

10 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На базе Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па зімовых відах спорту "Раўбічы" стартаваў адкрыты чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па біятлоне, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Праграму спаборніцтваў адкрылі дзве спрынтарскія гонкі, першымі на старт дыстанцыі 7,5 км выйшлі жанчыны. Лепшы вынік на фінішы паказала Дар'я Кудаева - пераможца дапусціла дзве памылкі на агнявых рубяжах і ў выніку апярэдзіла на 8 секунд Ірыну Шаклеіну, якая стала другой. Бронзу з 17-секундным адставаннем ад лідара выйграла Юлія Кавалеўская. Усяго ўдзел у жаночым спрынце прынялі 12 дзяўчат.

Мацнейшым сярод мужчын на дыстанцыі 10 км стаў Ілья Аўсеенка, які абышоўся ўсяго адным промахам на першай стральбе. Другі час дня паказаў Мікіта Лабастаў, які прайграў новаму чэмпіёну краіны 3,2 сек. Лідар мужчынскай беларускай каманды Антон Смольскі стаў толькі трэцім - пры трох штрафных кругах Смольскі ўступіў Аўсеенку 29 секунд. Месцы з 4-га па 6-е занялі Максім Варабей, Сцяпан Данілаў і Дзмітрый Лазоўскі. На старт гонкі выйшлі 20 спартсменаў.

Адкрыты чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па біятлоне ў Раўбічах прадоўжыца 12 лютага дзвюма гонкамі з масавым стартам.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі