Фота з архіва
27 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На базе РЦАП па зімовых відах спорту "Раўбічы" праходзіць адкрыты чэмпіянат Беларусі па лыжаролерах і кросе, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
На спаборніцтвах выступаюць беларускія і расійскія спартсмены. У другі спаборніцкі дзень удзельнікі турніру вызначылі мацнейшых у гонках з масавым стартам свабодным стылем. У жанчын перамогу атрымала прадстаўніца нацыянальнай каманды па біятлоне Ганна Сола, яшчэ адна наша спартсменка Ганна Каралёва фінішавала трэцяй. Паміж беларускамі размясцілася Дар'я Рагозіна з Расіі.
У мужчынскім мас-старце ўвесь п'едэстал аказаўся расійскім, на першую прыступку падняўся прызёр этапаў Кубка свету Андрэй Мельнічэнка. Напярэдадні лыжнікі разыгралі медалі ў спрынце класічным стылем, серабро ў жаночым фінале выйграла Ганна Каралёва, якая ўступіла толькі расіянцы Вікторыі Лукашовай. У мужчын поспех святкаваў алімпійскі чэмпіён і шматразовы чэмпіён свету з Расіі Сяргей Усцюгаў.-0-