Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
03 красавіка 2019, 19:28

БГК імя Мяшкова заняў 3-е месца ў чэмпіянаце SEHA-лігі

3 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Брэсцкі гандбольны клуб імя Мяшкова фінішаваў на 3-м месцы ў SEHA-лізе, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Сёння ў паядынку за бронзу на пляцоўцы свайго спарткомплексу "Вікторыя" чэмпіёны Беларусі перамаглі харвацкі "Нексе" з лікам 24:19. З першых хвілін сустрэчы гаспадары вырашальнага этапу турніру захапілі ініцыятыву, гуляючы на высокіх скорасцях. На апошнім рубяжы абароны добра дзейнічаў галкіпер брастаўчан Іван Пешыч, і да перапынку іх перавага склала 4 галы - 12:8. У другой палавіне сустрэчы падапечныя Манола Кадэнаса прадаўжалі кантраляваць ход гульні і ўпэўнена перамаглі. Самым рэзультатыўным у іх складзе стаў Максім Баранаў, які закінуў 5 мячоў.

У паўфінале БГК імя Мяшкова ва ўпартай барацьбе ўступіў македонскаму "Вардару" з лікам 23:25. У іншым паўфінальным матчы харвацкі "Заграб" быў мацнейшы за "Нексе" - 28:23.

Вырашальны паядынак за галоўны прыз 8-га па ліку сезона SEHA-лігі паміж "Вардарам" і "Заграбам" пачнецца ў 20.00 і будзе паказаны ў прамым эфіры тэлеканала "Беларусь 5".

У мінулыя гады БГК імя Мяшкова двойчы быў сярэбраным прызёрам SEHA-лігі (2014, 2015) і адзін раз заваяваў бронзу (2017). Год таму ў барацьбе за 3-е месца брастаўчане ўступілі славенскаму "Цэле" з лікам 28:31, чэмпіёнам тады стаў "Вардар", які атрымаў перамогу ў вызначальным паядынку гандбалістаў "Заграба" - 26:24. "Вардар" з'яўляецца самым тытулаваным клубам гэтага турніру, ён станавіўся пераможцам чатыры разы (2012, 2014, 2017, 2018). Двойчы першым быў венгерскі "Веспрэм" (2015, 2016) і адзін раз "Заграб" (2013).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі