ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 19 студзеня 2022
Мінск Суцэльная воблачнасць -4°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
05 чэрвеня 2018, 20:00

БГК імя Мяшкова ў жніўні згуляе ў двух міжнародных турнірах

Фота з архіва
Фота з архіва

5 чэрвеня, Брэст /Кар. БЕЛТА/. Брэсцкі гандбольны клуб імя Мяшкова ў жніўні згуляе ў двух міжнародных турнірах, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт БГК.

Чэмпіёны Беларусі і ўладальнікі Кубка краіны адправіліся ў водпуск. Пасля водпуску каманда збярэцца разам у сярэдзіне ліпеня. З 1 па 11 жніўня ў "мяшкоўцаў" запланаваны перадсезонны збор у Славеніі. Пасля вяртання ў Брэст БГК пачне інтэнсіўную гульнявую падрыхтоўку.

У брэсцкім палацы спорту "Вікторыя" 17-19 жніўня пройдзе адзінаццаты па ліку турнір "Кубак Белгазпрамбанка". Канкурэнцыю гаспадарам у барацьбе за трафей складуць віцэ-чэмпіён Расіі маскоўскі "Спартак", бронзавы прызёр іспанскай лігі Asobal "Гранольерс" і адзін з вядучых клубаў Ізраіля "Макабі".

Затым гандбольны клуб з берагоў Буга чакае ваяж у Францыю. Прадстаўнікі Беларусі з 23 па 26 жніўня паўдзельнічаюць у турніры ў Страсбургу. На папярэднім этапе БГК у групе 1 згуляе з "Пары Сен-Жэрмен" і "Вардарам". Далей, у залежнасці ад занятага месца ў сваім трыа, "мяшкоўцы" могуць атрымаць у сапернікі "Веспрэм", "Манпелье" або "Нант".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі