Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
14 красавіка 2018, 09:52

БГК імя Мяшкова ў матчы за бронзу SEHA-лігі згуляе супраць "Цэле"

14 красавіка, Брэст /Кар. БЕЛТА/. Брэсцкі гандбольны клуб імя Мяшкова ў матчы за бронзу SEHA-лігі згуляе супраць славенскага "Цэле", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У македонскім Скоп'і 13-15 красавіка праходзіць "Фінал чатырох". У першым матчы на паркет выйшлі мясцовы "Вардар" і БГК. У першым тайме "мяшкоўцы" спрабавалі навязаць барацьбу сапернікам, на перапынак каманды пайшлі з лікам 17:14 на карысць "Вардара". У выніку брастаўчане прайгралі з лікам 24:33. Македонская дружына выйшла ў галоўны фінал SEHA-лігі другі раз запар.

У другім паўфінале сустракаліся харвацкі "Заграб" і славенскі "Цэле", для якога гэта быў першы выхад у "Фінал чатырох" турніру. Першы тайм прайшоў пад дыктоўку чэмпіёнаў Харватыі. Да перапынку яны вялі з лікам 14:11. Гэтак жа развіваліся падзеі і большую частку часу ў другой палавіне сустрэчы. Аднак на заканчэнне "Цэле" давёў адставанне да мінімуму і ўступіў апанентам з лікам 28:29.

БГК і "Цэле" 15 красавіка згуляюць у матчы за трэцяе месца. Пачатак паядынку ў 18.40 па беларускім часе. У гэты ж дзень за галоўны трафей SEHA-лігі пазмагаюцца "Вардар" і "Заграб". Гэта гульня адбудзецца ў 21.10. Тэлеканал "Беларусь 5" плануе паказаць абодва матчы ў прамым эфіры.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі