Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

БГК імя Мяшкова даведаўся пра сапернікаў у новым сезоне SEHA-лігі

Спорт 19.07.2019 | 19:56
Фота афіцыйнага сайта SEHA-лігі
Фота афіцыйнага сайта SEHA-лігі

19 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Брэсцкі гандбольны клуб імя Мяшкова даведаўся, хто будзе іх сапернікамі па групавым этапе чарговага, 9-га па ліку, сезона SEHA-лігі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У папярэдняй групе В сапернікамі чэмпіёнаў Беларусі будуць венгерскі "Веспрэм", харвацкі "Заграб", сербская "Металапластыка", а таксама два дэбютанты - паўнонамакедонскі "Работнік" з Біталы і кітайская каманда Пекінскага спартыўнага ўніверсітэта.

У групе А згуляюць паўночнамакедонскі "Вардар", харвацкі "Нексе", славацкі "Татран", сербская "Вайводзіна" і два навічкі - украінскі "Матор" і венгерская "Татабанья".

Групавы этап пачнецца ў верасні, а завершыцца ў снежні. Па дзве лепшыя каманды з кожнай групы адразу трапяць у чвэрцьфінальную стадыю. Яшчэ чатыры пуцёўкі ў 1/4 фіналу разыграюць клубы, якія зоймуць 3-6-я месцы. Па выніках чвэрцьфінальных сустрэч вызначыцца квартэт, які ў пачатку красавіка 2020 года згуляе ў "фінале чатырох".

У мінулым сезоне вырашальны этап SEHA-лігі праходзіў у Брэсце. Пераможцам стаў "Вардар", які перамог у фінальным паядынку "Заграб" з лікам 26:23. БГК імя Мяшкова заваяваў бронзу, перамогшы "Нексе" - 24:19. Гандбалісты "Вардара" з'яўляюцца 5-разовымі трыумфатарамі гэтых спаборніцтваў, двойчы чэмпіёнам станавіўся "Веспрэм", адзін тытул у "Заграба". Брастаўчане два разы фінішавалі трэцімі.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Спорт
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Школьныя канікулы ў 2019/2020 навучальным годзе Дзень ведаў у Беларусі пройдзе 2 верасня. Тэмай першага ўрока стане радок з верша Янкі Купалы "Маладая Беларусь" - Занімай, Беларусь маладая мая, свой пачэсны пасад між народамі!".