Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
02 сакавіка 2022, 16:16

БФП: забарона FINA беларускім плыўцам прадстаўляць краіну на міжнародных турнірах - дыскрымінацыя

2 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рашэнне Міжнароднай федэрацыі плавання (FINA) аб забароне беларускім плыўцам прадстаўляць Рэспубліку Беларусь і выкарыстоўваць дзяржсімволіку на міжнародных спаборніцтвах супярэчыць статуту FINA і з'яўляецца дыскрымінацыйным, аб гэтым гаворыцца ў афіцыйным звароце Беларускай федэрацыі плавання, паведаміла БЕЛТА старшыня БФП Эла Сяліцкая.

Канстытуцыя Міжнароднай федэрацыі плавання гаворыць аб тым, што "FINA не дапускае якой-небудзь дыскрымінацыі ў адносінах да нацыянальных федэрацый або пэўных асоб (удзельнікаў, афіцыйных асоб, суддзяў, дэлегатаў і г.д.) па прыкмеце расы, полу, рэлігіі, мовы і іншых прыкмет. FINA палітычна нейтральная", - падкрэсліваецца ў звароце БФП.

"FINA заўсёды кіравалася сваім фундаментальным правілам быць нейтральнай у час мінулых ваенна-палітычных крызісаў на розных кантынентах планеты. Тады спаборніцтвы не спыняліся, а спартсмены не адхіляліся ад удзелу ў іх. Мы ўсе тады суперажывалі нашым сябрам у гэтых краінах і прымалі іх як на міжнародных, так і на сваіх спаборніцтвах. Менавіта такая ўзважаная пазіцыя і дала магчымасць не толькі захаваць, але і развіваць наша воднае таварыства", - адзначаецца ў пісьме БФП.

Прынятае FINA рашэнне з'яўляецца не толькі грубым парушэннем самага важнага правіла канстытуцыі FINA аб дыскрымінацыі па нацыянальнай прыкмеце і палітычным нейтралітэце, але і дае магчымасць гаварыць аб іх выбіральным стаўленні да прымянення санкцый.

"У гэты няпросты час грамадскае аб'яднанне "Беларуская федэрацыя плавання" выступае ў абарону беларускіх плыўцоў і выкананне фундаментальных асноў канстытуцыі FINA", - гаворыцца ў звароце.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі