Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Б'ёрндален выйдзе на старт Гонкі легенд у "Раўбічах"

Спорт 12.02.2019 | 16:02
Уле-Эйнар Б'ёрндален і Дар'я Домрачава. Фота з архіва
Уле-Эйнар Б'ёрндален і Дар'я Домрачава. Фота з архіва

12 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Васьміразовы алімпійскі чэмпіён Уле-Эйнар Б'ёрндален выйдзе на старт Гонкі легенд, якая пройдзе 18 лютага ў рэспубліканскім цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі "Раўбічы", паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе Беларускай федэрацыі біятлона.

У стартах прымуць удзел 20 вядомых біятланістаў, якія дабіліся значных перамог у сваёй спартыўнай кар'еры. Адным з самых тытулаваных удзельнікаў стане Уле-Эйнар Б'ёрндален, муж беларускай біятланісткі чатырохразовай алімпійскай чэмпіёнкі Дар'і Домрачавай, якая з'яўляецца ідэйным натхняльнікам Гонкі легенд.

Акрамя вядомай у свеце спорту беларуска-нарвежскай пары ў "Раўбічы" прыедуць Андрэй Дзерызямля (Украіна), Ларс Бергер (Нарвегія), Фларанс Баверэль (Францыя), Сімона Хаўсвальд (Германія), Надзея Скардзіна (Беларусь), Халвард Ханевальд (Нарвегія), Ганна Багалій (Расія), Венсан Дэфран (Францыя), Сяргей Чэпікаў (Расія), Фрудэ Андрэсэн (Нарвегія), Сяргей Новікаў (Беларусь), Аляксандр Папоў (Беларусь), Карын Ньягрэ (Францыя), Алена Зубрылава (Беларусь), Карын Оберхофер (Італія), Кацярына Дафоўска (Балгарыя), П'ер Альберта Карара (Італія) і Алена Пятрова (Украіна).

Арганізацыйны камітэт спартыўнага фестывалю апублікаваў расклад маючых адбыцца мерапрыемстваў. У 14.00 пачнецца майстар-клас для фіналістаў рэспубліканскіх спаборніцтваў сярод дзяцей і падлеткаў "Снежны снайпер" і турніру "Кубак Беларускай федэрацыі біятлона", у 15.30 адбудзецца аўтограф-сесія ўдзельнікаў Гонкі легенд у спартыўнай зале.

Цырымонія адкрыцця гонкі і адкрытага чэмпіянату Еўропы па біятлоне пачнецца на стадыёне ў "Раўбічах" у 17.00. У 17.50 адбудзецца мас-старт сярод жанчын, а ў 18.15 выступяць мужчыны. Заключным забегам і адным з самых цікавых стане змешаная эстафета, якая пачнецца ў 18.45. Завершыцца спартыўнае свята ў 19.30 узнагароджаннем пераможцаў і прызёраў біятлоннага фестывалю "Гонка легенд", рэспубліканскіх спаборніцтваў сярод дзяцей і падлеткаў па біятлоне "Снежны снайпер", а таксама адбудуцца праводзіны Дар'і Домрачавай і Надзеі Скардзіна з вялікага спорту.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Спорт
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Машынабудаванне Беларусі Машынабудаўнічы комплекс Беларусі прадстаўляюць каля 250 вялікіх і сярэдніх арганізацый, у якіх працуюць 192 тыс. чалавек.