Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
03 красавіка 2018, 15:59

Б'ёрндален аб'явіў аб завяршэнні кар'еры

3 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Біятланіст Уле-Эйнар Б'ёрндален на спецыяльнай прэс-канферэнцыі аб'явіў аб завяршэнні спартыўнай кар'еры. Аб гэтым паведамляе ТАСС.

Васьміразовы алімпійскі чэмпіён па біятлоне адзначыў: "Мінулы сезон прайшоў не так, як я хацеў. Мінулы сезон стаў апошнім у маёй кар'еры, хоць я не супраць быў бы паспаборнічаць яшчэ пару гадоў".

Уле-Эйнар Б'ёрндален таксама расказаў, што ў яго пачаліся праблемы з сэрцам. Праблемы са здароўем і жаданне ўдзяляць больш часу сям'і сталі прычынамі для завяршэння кар'еры. 44-гадовы спартсмен адзначыў, што пакуль яшчэ не вырашыў, чым яму хацелася б займацца ў будучым.

Тытулаваны нарвежскі біятланіст за сваю спартыўную кар'еру заваяваў 13 алімпійскіх узнагарод - восем залатых, чатыры сярэбраныя і адну бронзавую. 20 разоў Уле-Эйнар Б'ёрндален станавіўся першым на чэмпіянатах свету, шэсць разоў выйграваў агульны залік Кубка свету. Таксама Б'ёрндалену належыць рэкорд па колькасці перамог на этапах Кубка свету - 95. Разам з нарвежскай лыжніцай Марыт Б'ёрген ён з'яўляецца рэкардсменам зімовых Алімпіяд па колькасці залатых медалёў.

У мінулым сезоне Уле-Эйнару Б'ёрндалену не ўдалося кваліфікавацца на Алімпіяду ў Пхёнчхане ў складзе каманды Нарвегіі з-за слабых рэзультатаў на этапах Кубка свету. Б'ёрндален адправіўся ў Пхёнчхан у складзе беларускай дэлегацыі і аказваў дапамогу ў падрыхтоўцы сваёй жонцы Дар'і Домрачавай.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі