ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Нядзеля, 26 чэрвеня 2022
Мінск Ясна +27°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
26 студзеня 2022, 16:22

Белтэлерадыёкампанія пакажа XXIV зімовыя Алімпійскія гульні ў Пекіне

Фота з архіва
Фота з архіва

26 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Белтэлерадыёкампанія пакажа XXIV зімовыя Алімпійскія гульні ў Пекіне. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кампаніі.

"Белтэлерадыёкампанія традыцыйна прадставіць спаборніцтвы ў максімальным аб'ёме і ў прамым эфіры. Для беларускіх гледачоў запланаваны паказы на 4 каналах і 220 "алімпійскіх" гадзін вяшчання. Галоўны спартыўны тэлеканал краіны "Беларусь 5" на час стане Алімпійскім каналам, дзе з самай раніцы да позняга вечара балельшчыкі змогуць назіраць за асноўнымі падзеямі з кітайскай сталіцы. З ключавымі момантамі кожнага дня спаборніцтваў пазнаёміць праект "Вынікі дня", - расказалі ў прэс-службе.

Урачыстыя цырымоніі адкрыцця і закрыцця Гульняў, а таксама Алімпійскія дзённікі, якія вялікая каманда медыяхолдынга падрыхтуе з месца падзей, пакажуць тэлеканалы "Беларусь 1" і "Беларусь 5". Можна будзе ўбачыць зімовую Алімпіяду-2022 і на каналах "Беларусь 5. Інтэрнэт", "Беларусь 2" - у іх сетцы вяшчання запланавана мноства спартыўных падзей.

Сачыць за раскладам трансляцый можна на сайце www.tvr.by.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі