Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
19 лютага 2019, 10:06

Белтэлерадыёкампанія пакажа каля 70 гульняў беларускіх футбалістаў у фармаце HD

19 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Асацыяцыя "Беларуская федэрацыя футбола" заключыла дагавор з Белтэлерадыёкампаніяй на сезон 2019 года, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе АБФФ.

У новым футбольным сезоне нацыянальная тэлерадыёкампанія плануе арганізаваць і правесці ўласнымі сіламі трансляцыі не менш як 70 матчаў у фармаце HD. Беларускія аматары футбола змогуць убачыць паядынкі чэмпіянату і Кубка Беларусі, сустрэчы нацыянальнай і маладзёжнай зборных Беларусі.

Адкрыецца беларускі футбольны тэлесезон 2 сакавіка паказам матчу за Суперкубак паміж чэмпіёнам барысаўскім БАТЭ і ўладальнікам Кубка краіны брэсцкім "Дынама".

Генеральны сакратар АБФФ Юрый Вяргейчык адзначыў, што Белтэлерадыёкампанія з'яўляецца буйнейшым вяшчальнікам і таму трансляцыі футбольных баталій у высокай якасці змогуць назіраць балельшчыкі ва ўсіх кутках краіны.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі