Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
18 мая 2020, 10:19

"Белшына" і "Віцебск" згулялі ўнічыю ў матчы футбольнага чэмпіянату Беларусі

18 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На футбольным чэмпіянаце Беларусі 17 мая завяршылася праграма 9-га тура, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У першым з трох учарашніх матчаў футбалісты бабруйскай "Белшыны" на сваім полі разышліся мірам з "Віцебскам" - 1:1. Абодва мячы былі забіты ў другой палавіне сустрэчы. На 62-й мінуце паўабаронца гаспадароў Сяргей Глябко з пенальці адкрыў лік, а праз 15 мінут бразільскі абаронца гасцей Жуліа Сезар аднавіў раўнавагу.

Рэзультаты астатніх сустрэч 9-га тура: "Тарпеда-БелАЗ" (Жодзіна) - "Гарадзея" - 3:1, "Энергетык-БДУ" (Мінск) - "Дынама" (Брэст) - 2:1, "Шахцёр" (Салігорск ) - "Славія" (Мазыр) - 2:0. Матч паміж "Мінскам" і гродзенскім "Нёманам" перанесены на больш позні тэрмін.

Бамбардзірскую гонку ўзначальваюць Гегам Кадзімян ("Нёман") і Джасурбек Яхшыбоеў ("Энергетык-БДУ"), якія забілі па 6 мячоў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі