Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
06 лютага 2024, 13:01

Беларусы згуляюць з камандамі ААЭ і Амана перад стартам ЧС па пляжным футболе

6 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Зборная Беларусі па пляжным футболе прыбыла ў Дубай, дзе правядзе заключны этап падрыхтоўкі да чэмпіянату свету. Акрамя трэніровак, у праграме два кантрольныя матчы, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Пад кіраўніцтвам галоўнага трэнера беларускай дружыны іспанскага спецыяліста Нікаласа Альварада да старту на планетарным форуме рыхтуюцца: варатары - Міхаіл Аўгустаў, Канстанцін Магалецкі, Уладзімір Усціновіч; палявыя ігракі - Вадзім Бокач, Ігар Брыштэль, Алег Гапон, Ягор Гардзецкі, Арцемій Дрозд, Іван Канстанцінаў, Яўген Новікаў, Юрый Пятроўскі, Анатоль Рабко, Мікіта Чайкоўскі.

Першы спарынг беларусы правядуць 8 лютага з гаспадаром сусветнага першынства - камандай ААЭ, а 11 лютага сустрэнуцца са зборнай Амана. Пасля гэтых сустрэч трэнерскі штаб вызначыць 12 футбалістаў, якія трапяць у канчатковую заяўку для выступлення на ЧС.

На папярэднім этапе чэмпіянату свету зборная Беларусі згуляе ў групе С супраць каманд Сенегала (16 лютага), Японіі (18 лютага) і Калумбіі (20 лютага).-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі