Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
01 лістапада 2019, 12:04

Беларусы заваявалі тры медалі на ЧЕ па спартыўнай акрабатыцы ў Ізраілі

1 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На чэмпіянаце Еўропы па спартыўнай акрабатыцы ў Халоне зборная Беларусі выйграла сярэбраную і дзве бронзавыя ўзнагароды, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе Беларускай асацыяцыі гімнастыкі.

У балансавым практыкаванні змешаных пар серабро выйгралі Канстанцін Яўстафееў і Ганна Касьян - 28,870 бала. Больш толькі ў расійскага дуэта Кірыл Старцаў і Вікторыя Аксёнава (30,040). У кваліфікацыі другое месца занялі яшчэ адны прадстаўнікі Беларусі Артур Белякоў і Вольга Мельнік. Але згодна з рэгламентам спаборніцтваў у фінале магла выступіць толькі адна пара ад краіны.

У дынамічным практыкаванні жаночых груп бронзавы медаль заваявалі Ганна Кацуба, Хрысціна Лішова і Дар'я Іванюценка. Ацэнка беларусак - 28,590 бала. Больш толькі ў каманд Партугаліі (29,070) і Бельгіі (29,300).

Сярод мужчынскіх пар у дынамічным практыкаванні замкнулі тройку мацнейшых Максім Маркевіч і Алег Міхалевіч (28,270). Перамаглі расіяне Цімафей Іваноў і Максім Караваеў (29,160), на другім месцы размясціліся брытанцы Джэймі Джэфры і Айдан Лім (28,710).

Чэмпіянат Еўропы прадоўжыцца да 3 лістапада. -0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі