Сцяг Панядзелак, 25 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
09 верасня 2024, 14:41

Беларусы заваявалі пяць медалёў на чэмпіянаце свету па шашках-64

Фота з архіва
Фота з архіва
9 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія спартсмены сталі ўладальнікамі пяці медалёў на чэмпіянаце свету па шашках-64, які праходзіць у Адзінцоўскай гарадской акрузе Маскоўскай вобласці, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Чэмпіёнам свету ў хуткай праграме стаў міжнародны гросмайстар Ігар Міхальчанка з Ваўкавыска, а бронзавы медаль заваяваў мінчанін Андрэй Валюк. У спаборніцтвах жанчын сярэбраным прызёрам стала міжнародны майстар Марыя Тараніна з Мінска. У маланкавай праграме Андрэй Валюк заваяваў сярэбраны медаль, бронза ў Ігара Міхальчанкі.

Учора стартавала класічная праграма чэмпіянату, які завершыцца 15 верасня. У чэмпіянаце прымаюць удзел 80 шашыстаў з 27 краін свету.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі