Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
25 лістапада 2021, 09:02

Беларусы заваявалі чатыры залатыя медалі маладзёжнага ЧЕ па шашках-100 у Бельгіі

25 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусы заваявалі чатыры залатыя медалі маладзёжнага чэмпіянату Еўропы па шашках-100 у Бельгіі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Беларускай федэрацыі шашак.

Абсалютнай чэмпіёнкай стала Яна Якубовіч, якая заваявала золата ва ўсіх трох відах праграмы - класічнай, хуткай і імгненнай. Яшчэ два медалі на рахунку Паліны Петрусёвай.

У юнакоў чэмпіёнам у класічнай праграме стаў мінчанін Дзмітрый Немец, таксама ён выйграў бронзу ў бліцы.

Зборная Беларусі стала лепшай у медальным заліку.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі