Сцяг Субота, 24 мая 2025
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
14 красавіка 2025, 12:06

Беларусы заваявалі чатыры ўзнагароды турніру па баскетболе 3х3 у Смаленску

Фота з архіва
Фота з архіва
14 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія каманды паспяхова выступілі ў Кубку Гагарына па баскетболе 3х3 у Смаленску, заваяваўшы чатыры ўзнагароды, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У спаборніцтвах юнакоў пераможцам стала зборная Беларусі (U-19), якая абыграла ў вырашальным паядынку равеснікаў з Акадэміі Кандрашына з Санкт-Пецярбурга з лікам 20:13. У складзе беларускай каманды выступалі Уладзіслаў Сатыраў, Сямён Гураль, Ілья Баранаў і Алег Салей, прызнаны лепшым іграком турніру.

Яшчэ адно золата заваявалі дзяўчаты з першай зборнай Беларусі (U-19), якія адолелі ў фінальным матчы выхаванак Акадэміі Кандрашына таксама з рэзультатам 20:13. Чэмпіёнкамі сталі Варвара Плескачэўская, Ульяна Палей, Лілія Наркевіч і Марта Галавач, якая стала MVP спаборніцтваў. Бронзу заваявала другая зборная Беларусі, якая адолела каманду "Кобры" з Калінінграда з перавагай два ачкі - 20:18.   

У мужчынскім турніры маладзёжная дружына БК "МІНСК" стала ўладальнікам бронзавых медалёў, перамогшы ў гульні за трэцяе месца сапернікаў з саратаўскага "Аўтадора" з мінімальнай розніцай - 16:15.    

Фінальны этап спаборніцтваў пройдзе ў Смаленску 31 мая - 1 чэрвеня. У гэтым годзе турнір прысвечаны 80-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі