ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Нядзеля, 19 верасня 2021
Мінск Пераменная воблачнасць +6°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
30 жніўня 2021, 14:02

Беларусы заваявалі бронзу на трэцім этапе конкурсу "Сувораўскі націск" АрМГ-2021

Фота "Ваяр"
Фота "Ваяр"

30 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На палігоне вучэбнага цэнтра сухапутных войскаў арміі Кітая ў Карле адбыўся трэці этап конкурсу "Сувораўскі націск" - "Індывідуальная гонка" на АрМГ-2021. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Міністэрстве абароны Беларусі.

"Экіпаж баявой машыны пяхоты ZBD-86A гвардыі старшыны кантрактнай службы Аляксандра Уосіса паказаў лепшы час нашай каманды за ўсю гісторыю ўдзелу ў конкурсе "Сувораўскі націск". З невялікім адрывам ад каманд Кітая і Расіі беларускія гвардзейцы фінішавалі трэцімі", - расказалі ў Мінабароны.

Пасля заезду на галоўнай трыбуне конкурсу адбылася цырымонія ўзнагароджвання экіпажаў.

Наперадзе беларускую каманду чакае фінальны этап, які адбудзецца 3 верасня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі