22 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Больш за сорак узнагарод у сямі відах спорту заваявалі беларускія атлеты ў дзявяты дзень спаборніцтваў Спартыўных гульняў краін БРІКС у Казані, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
У пятніцу, 21 чэрвеня, нашы спартсмены выйгралі 12 залатых, 10 сярэбраных і 20 бронзавых медалёў. Перамогі ў сваіх відах атрымалі весляры Марына Літвінчук (у байдарцы-адзіночцы і з Вольгай Худзенка ў двойцы на 200 м), Уладзіслаў Кравец (K1, 500 м), Іван Патапенка (С1, 500 м), Алена Наздрова (С1, 500 м) і Уладзіслаў Палешка з Данілам Верашчакам (С1, 1000 м), дзюдаістка Дар'я Канцавая (да 78 кг), плыўцы Ілья Шымановіч (200 м, брас), Аліна Змушко (50 м, брас), Настасся Куляшова (100 м, батэрфляй), Рыгор Пякарскі (50 м, батэрфляй), а таксама жаночая чацвёрка ў камбінаванай эстафеце 4х100 м.
Сярэбранымі прызёрамі Гульняў БРІКС сталі весляры Мікіта Борыкаў (К1, 500 м), Уладзіслаў Кравец з Дзмітрыем Натынчыкам (К2, 1000 м) і Дзмітрый Траццякоў з Аляксеем Місючэнкам (К2, 200 м), дзюдаіст Арцём Коласаў (да 60 кг), каманда рапірыстак у складзе Дар'і Уласавай, Яны Лазаравай-Скранжэўскай і Варвары Шафарастовай, каманда шпажыстаў у складзе Марка Семаненкі, Дзмітрыя Рыкунова і Аляксея Хурса, плыўцы Настасся Шкурдай (200 м, спіна), Арсеній Баржакоў (50 м, батэрфляй), мужчынскі квартэт у камбінаванай эстафеце 4х100 м, а таксама каманда гімнастак у групавых практыкаваннях сярод юніёрак.
Бронзавыя медалі заваявалі весляры Уладзіслаў Літвінаў (К1, 500 м), Іна Нядзелькіна (С1, 500 м), Аліна Світа (К1, 200 м), Мікіта Рудзевіч з Дзянісам Патапенкам (С2, 1000 м), Дзяніс Ярмоленка і Ілья Федарэнка (К2, 1000 м), Надзея Кушнер з Маргарытай Ткачовай (К2, 200 м), Кацярына Семянцова з Інай Нядзелькінай (С2, 200 м), Дзмітрый Натынчык з Уладзіславам Літвінавым (К2, 200 м) і Аляксандр Зубок са Станіславам Савельевым (С2, 200 м).
Таксама на трэцюю прыступку п'едэстала 21 чэрвеня паднімаліся плыўцы Алеся Акінчыц (800 м, вольны стыль), Станіслаў Маркоўскі (100 м, спіна), Ганна Пятруцкая (50 м, брас), прадстаўнік барацьбы карэш Іван Дубіна (да 90 кг), баксёры Дзяніс Салоцкіх (да 54 кг), Максім Панькоў (да 57 кг) і Аляксей Кокцікаў (да 80 кг), гімнасткі Настасся Салас і Ніколь Лявута (абедзве - мнагабор'е). Таксама беларускія грацыі атрымалі па бронзе ў юніёрскім і дарослым камандным заліках.
Акрамя таго, учора адбыліся паўфінальныя паядынкі ў баксёраў, па выніках якіх у сённяшнія фіналы выйшлі нашы Вадзім Валчок (да 63,5 кг) і Уладзіслаў Смяглікаў (звыш 92 кг). Каманда Беларусі па фіджытал-футболе пад кіраўніцтвам Яўгена Мільты засталася без узнагарод казанскага форуму, у чвэрцьфінале турніру нашы хлопцы прайгралі зборнай Казахстана з лікам 8:12.
Такім чынам, дзякуючы паспяховаму выступленню ў дзявяты дзень Гульняў БРІКС беларуская дэлегацыя "прабіла" адзнаку ў 200 медалёў. На гэты момант у актыве нашай каманды 207 узнагарод (46-66-95). У суботу ў Казані будуць разыграны 80 камплектаў медалёў у сямі відах спорту.-0-